Баранавічы: Cустрэча з Кастусёвым прайшла без аншлага, але з аўтографамі
1 снежня ў Баранавічах адбылася сустрэча выбаршчыкаў з кандыдатам у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым. На сустрэчу, якая адбывалася ў залі цэнтра ідэалагічнай і культурна-масавай работы Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-Паветраных Сілаў і Супрацьпаветранай абароны (Камсамольская 11), прыйшло каля 30 чалавек.
Спачатку Рыгор Кастусёў распавёў усім прысутным пра свой жыццёвы шлях, а потым раскрыў асноўныя палажэнні сваёй перадвыбарчай праграмы і неабходнасць палітычных і сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў.
Найбольш актыўны ўдзел у дыскусіі з кандыдатам ў прэзідэнты Рыгорам Кастусёвым прынялі мясцовыя БРСМаўцы і іх старшыня Сяргей Пяцігораў. Уцэлым сустрэча прайшла пазітыўна і запомнілася яшчэ тым, што людзі бралі аўтографы ў Рыгора Кастусёва.
Інфармацыя пра сустрэчу з Рыгорам Кастусёвым папярэдне была размешчана ў дзяржаўнай газеце “Наш край” і на сайце baranovichy.by мясцовага гарвыканкама.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”