viasna on patreon

Гомель: Кіраўніцтва завода зберагае рабочых ад “шкоднага” ўздзеяння апазіцыі?

2010 2010-12-03T11:57:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zhukouski_k.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кастусь Жукоўскі

Кастусь Жукоўскі

2 снежня грамадскія актывісты пачалі раздаваць у Гомелі агітацыйныя матэрыялы за Уладзіміра Някляева. Аўта-пікет, кіроўца якога Кастусь Жукоўскі, можна было заўважыць ля прахадных буйных заводаў Гомеля.

«Каля прахадной завода самаходных камбайнаў мы за літаральна 15-20 хвілін раздалі каля 800 улётак. Варта заўважыць, што людзі прыязна ставіліся, і амаль усе бралі інфармацыйныя матэрыялы. Раптам да нас падышоў нейкі чалавек, з выгляду кіраўнік, і пачаў перашкаджаць нам - патрабаваў нейкія міфічныя пасведчанні і дакументы, якія нібыта мы павінны мець, каб праводзіць агітацыю, пагражаў «паведаміць, куды трэба», каб нас пакаралі. Мы ледзь адчапіліся ад яго і растлумачылі, што для правядзення агітацыі не трэба мець пасведчанні. Відаць, так кіраўніцтва завода зберагае рабочых ад «шкоднага» ўплыву апазіцыі, - патлумачыў Жукоўскі.

Па яго словах, аўта-пікет, які актывісты праводзілі на вуліцах горада з выкарыстаннем гукаўзмацняльнай апаратуры, даў свой плён: «Каля прахадной інжынернага цэха Гомсельмаша мы раздавалі ўлёткі рабочым, і большасць з іх выявілі дасвечанасць у выбарчых пытаннях — маўляў, мы жо колькі разоў чулі і бачылі пра Някляева, асабліва чулі інфармацыю з гукаўзмацняльнай тэхнікі з аўтамабіля, што ездзіць па гораду і агітуе за кандыдата», - дадаў актывіст.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства