viasna on patreon

Браслаў: Кастуся Шыталя затрымалі за распаўсюд улётак Рымашэўскага

2010 2010-12-03T12:20:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shytalkastus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кастусь Шыталь

Кастусь Шыталь

Актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі БХД распаўсюджваў агітацыйныя ўлёткі кандыдата Віталя Рымашэўскага ў Браславе.

Хлопца затрымалі 2 снежня каля 16 гадзін. Спачатку ў Браслаўскім РАУС вывучалі змест улётак, а потым заявілі, што ў іх утрымліваецца заклік да несанкцыянаванай акцыі на Кастрычніцкай плошчы 19 снежня.

На ўсялякі выпадак браслаўскія міліцыянты па факсе даслалі ўлётку ў абласны УУС. Але ўжо склалі пратакол за незаконны распаўсюд і нават канфіскавалі ўлёткі. Праўда, потым давялося ўсё вярнуць – з Віцебску патэлефанавалі і загадалі адпусціць хлопца.

Паколькі здарылася непаразуменне, супрацоўнікі міліцыі нават дапамагалі Кастусю Шыталю лавіць “папутку”, каб ён мог вярнуцца ў Глыбокае.

Каментуючы здарэнне, Павел Севярынец, давераная асоба кандыдата Віталя Рымашэўскага, зазначыў:

- Гэтыя ўлёткі надрукаваны законным чынам, змест іх зацверджаны, так што супрацоўнікі міліцыі праявілі нейкую звышпільнасць. Шкада хлопца: ён хацеў дапамагчы нашаму кандыдату, і каля трох гадзін мусіў правесці ў пастарунку. Відаць, на заклік прыйсці на плошчу 19 снежня супрацоўнікі праваахоўных органаў рэагуюць надзвычай хваравіта – раз у перадвыбарчых улётках Віталя Рымашэўскага ім бачыцца нейкая крамола.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства