Магілёў: Дэмакраты скардзяцца ў гарвыканкам на адміністрацыі Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў
13 дэмакратычных актывістаў падалі скаргі ў Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт. У гарвыканкаме яны спрабуюць абскардзіць рашэнні адміністрацый Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў горада аб колькасці вызначаных месцаў для вядзення перадвыбарчай агітацыі.
Сярод падаўшых заявы ў гарвыканкам давераныя асобы кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта Рыгора Кастусёва, Аляксея Міхалевіча, Уладзіміра Някляева, Яраслава Раманчука, Віталя Рымашэўскага, Андрэя Саннікава і Дзмітрыя Уса, а таксама праваабаронцы Барыс Бухель і Сяргей Фамін.
Праз свае скаргі дэмакратычныя актывісты спрабуюць дамагчыся павелічэння колькасці месцаў для вядзення агітацыі на тэрыторыі двух раёнаў горада.
“Перад тым як звярнуцца ў гарвыканкам мы падавалі заяву ўсуд Ленінскага раёна, аднак суд адмовіўся разглядаць наш пазоў спаслаўшыся на тое, што гэтае пытанне мусіць разглядаць вышэйстаячая структура “вертыкалі”, а крытэры, па якіх вызначаюцца месцы для правядзення агітацыі суду не падсудны”, - гаворыць праваабаронца Барыс Бухель.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”