Баранавічы: “Наш край” агітуе толькі за Лукашэнку
2 снежня Баранавіцкая дзяржаўная газета “Наш край” правяла апытанне грамадзян горада і надрукавала на 2-ой старонцы артыкул пад назвай “За стабільнае і ўпэўненае заўтра”.
Выданне нагадвае, што да галоўнай палітычнай падзеі застаецца каля 2-х тыдняў. Таму журналісты пацікавіліся ў гараджан: ці вызначыліся яны, за каго будуць галасаваь 19 снежня 2010 года? Усе апытаныя (рабочая завода, інжынер, будаўнік, маладая маці і жыхарка горада) паведамілі, што будуць галасаваць толькі за Аляксандра Лукашэнку.
Пра астатніх кандыдатаў у прэзідэнты ў газеце альбо ні слова альбо толькі негатыўная інфармацыя.
У гэтым жа №142-ім ад 2 снежня “Наш край” на 3-яй старонцы ўпершыню надрукаваў артыкул пра апазацыйнага кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Артыкул “Палітыка робіцца на плошчах?” вельмі крытычны і негатыўны. Аўтар артыкула Міхаіл Шубіч заклікае чытачоў не хадзіць на плошчу.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”