viasna on patreon

Мінск: Cтудэнты Акадэміі кіравання адмаўляюцца галасаваць датэрмінова

2010 2010-12-16T16:19:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/akademijakiravannia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Добры дзень! Я працую ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце. Некаторыя студэнты адмовіліся галасаваць датэрмінова – выклікаюць на гутарку да дэкана. Як ім дапамагчы пазбегнуць гэткага лёсу?” СМС такога зместа паступіла да аднаго з нашых назіральнікаў. “Ну, вядома, бацька чакае ад сваёй акадэміі найлепшай яўкі на датэрміновае!” – піша аўтар паведамлення.

Сапраўды, што рабіць у такіх выпадках? Пагаджацца альбо моўчкі чакаць свайго выключэння з вучобы? Мы папрасілі пракаментаваць сітуацыю і падказаць выйсце юрыста Правабарончага цэнтра “Вясна” Валянціна Стэфановіча.

“Праблема ў тым, што студэнты баяцца, паведамляюць пра парушэнне іх правоў ананімна. Гэтак цяжка нешта змяніць, - кажа В.Стэфановіч. – Я б параіў ім напісаць калектыўны зварот да дэкана ад імя ўсіх, хто адмовіўся. Нагадаць яму, што, згодна з заканадаўствам, удзел у выбарах носіць дабраахвотны характар, і ўсялякі прымус незаконны. Ісці на выбары ці не ісці ўвогуле, а калі ісці, то ў які дзень, чалавек павінен вырашаць толькі сам”. Правабаронца нагадаў таксама, што не далей як учора дзеючы прэзідэнт А.Лукашэнка сам публічна загадаў нікога не прымушаць галасаваць датэрмінова.

Копіі калектыўнага звароту да дэкана юрыст параіў адправіць у Цэнтрвыбаркам і сродкі масавай інфармацыі.

Для тых, хто не адважыцца адстойваць свае правы такім спосабам, можна прапанаваць іншы – зрабіць аўдыёзапіс гутаркі з дэканам (ці любым кіраўніцтвам, якое прымушае і запалохвае). Аўдыё- і відэазапісы – доказы таго, што выбары праходзяць з парушэннем закона. Шукайце кантакты з журналістамі, правабаронцамі, незалежнымі назіральнікамі. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства