viasna on patreon

Галасаванне працаўнікоў Радашковіцкага завода “Белмастацкераміка” – пад строгім кантролем

2010 2010-12-18T12:26:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/radashkovichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На Савецкім участку для галасавання №76, што знаходзіцца ў Радашкавічах, незалежнае назіранне вядзецца ў першы раз. Па словах назіральніка, ніякіх прэтэнзій да працы камісіі ў яго не было, але на трэці дзень датэрміновага галасавання адбыўся непрыемны выпадак.

Назіральнік убачыў, што прадстаўніца камісіі трымае нейкі спіс, які звярае са спісам выбаршчыкаў. Назіральнік звярнуў на гэта ўвагу старшыні камісіі.

Як высветлілася, у прадстаўніцы камісіі быў спіс працаўнікоў завода “Белмастацкерамікі”. Было падобна, што ёй, як супрацоўніцы завода, было дадзена заданне праверыць, хто з працаўнікоў прагаласаваў.

Відавочна, старшыня камісіі аб гэтым не ведала, яна сказала, што строга папярэджвала падначаленых, каб на сталах не знаходзілася нічога, акрамя спісаў выбаршчыкаў. Заводаўскі спіс старшыня камісіі знішчыла і зрабіла на гэты конт вымову. Сама “адказная за праверку” была шчыра здзіўлена, калі даведалася, што гэтага рабіць нельга.

Гэты выпадак з’яўляецца ўжо другім сведчаннем прымусу да галасавання працаўнікоў радашкавіцкіх заводаў.

Раней “Праваабаронцы за свабодны выбары” пісалі, як кіраўніцтва Радашкавіцкага керамічнага завода на агульным сабранні працаўнікоў абвесціла, што датэрміновае галасаванне з’яўляецца абавязковым, а таму, хто не прагаласуе да 19-га, пагражаюць санкцыі.

Праваабаронцам Аляксеем Хвосцікам была напісана ўжо другая заява ў пракуратуру, каб па пазначаных фактах у адносінах да арганізатараў прымусу на радашкавіцкіх заводах былі ўзбуджаны крымінальныя справы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства