У Вілейцы за грамадзянаў галасуюць адміністрацыі
Пра выпадкі, прыведзеныя ніжэй, паведамляюць выбаршчыкі, якіх яны крануліся. Але па зразумелых прычынах гэтыя людзі жадаюць застацца невядомымі.
У Маладэчна старшынёй участковай камісіі Яшмаўскага ўчастка №24, які размяшчаецца ў інтэрнаце швейнай фабрыкі “Юнона”, з’яўляецца намесніца галоўнага бухгалтара фабрыкі Рухля Наталля. Яна асабіста суправаджае супрацоўнікаў “Юноны”, якія пражываюць у інтэрнаце, у кабінку для галасавання. Пры гэтым яна “намякае”, што галачку трэба ставіць насупраць другога кандыдата. Спрачацца з асобай, набліжанай да кіраўніцтва фабрыкі, жыхары інтэрната не рашаюцца.
У Вілейцы ў некаторых супрацоўнікаў райвыканкама, студэнтаў і настаўнікаў Вілейскага каледжа проста прасілі здаць пашпарты. Праз некаторы час пашпарты аддавалі і паведамлялі, што галасаваць самім ужо не трэба ісці.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”