viasna on patreon

Гродна: Затрыманы актывіст выбарчага штабу Някляева

2010 2010-12-18T15:16:16+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/grodna-semianchuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гродне затрыманы актывіст выбарчага штабу Уладзіміра Някляева Кірыл Семянчук (на фота). Днём 17 снежня ён стаяў на агітацыйным пікеце на Скідзельскім рынку, а ўвечары павінен быў ехаць начным цягніком да Мінску. Паводле звестак людзей, якія ехалі гэтым жа цягніком, увечары Семянчук быў затрыманы на чыгуначным вакзале. Алег Калінкоў, давераная асоба Уладзіміра Някляева, даведаўшыся пра гэта, звяртаўся з раніцы 18 снежня ў аддзел транспартнай міліцыі, дзе яму адказалі, што такі грамадзянін не затрымліваўся. Тады Калінкоў звярнуўся ў іншыя аддзелы міліцыі г. Гродна, дзе атрымаў аналагічную інфармацыю. Урэшце ўдалося даведацца, што Семянчук знаходзіцца ў следчым ізалятары Кастрычніцкага раёну г. Гродна. Пра гэты факт пастаўлены ў вядомасць назіральнікі ад АБСЕ.

Нагадваем, што тры дні таму Кірыл Семянчук затрымліваўся супрацоўнікамі міліцыі пад час пікетавання, а ў родным пасёлку Азёры на яго быў здзейснены хуліганскі напад, пасля чаго актывіст напісаў адпаведную заяву ў міліцыю. І вось вынік міліцэйскай “праверкі”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства