viasna on patreon

Салігорскі абсурд: Сябра камісіі не ведае, што яна ў камісіі

2010 2010-12-18T15:28:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/saligorsk-ne-siabra-kamisii.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паказальны выпадак адбыўся на салігорскім участку для галасавання №8. 

Назіральніку Беларускага Хельсінскага камітэта Леаніду Мархотку 16 снежня паступіў сігнал аб тым, што на выбарчых ўчастках №7 і №8 (сярэдняя школа №2) скрыні для бюлетэняў і кабінкі для галасавання знаходзяцца ў розных памяшканнях. Наведаўшы ўчастак, праваабаронца зафіксаваў наступны факт. У фае галоўнага ўваходу ў школу знаходзіліся дзве кабінкі для таемнага галасавання, а побач, у асобным невялікім памяшканні памерам усяго каля 18 кв.м., знаходзілася дзве ўчастковыя камісіі з двума скрынямі для галасавання, што стаялі ў непасрэднай блізасці адна ад адной. Па сведчаннях назіральнікаў, на гэтых участках неадпавядаючае патрабаванням заканадаўства размяшчэнне кабінак прыводзіла да шэрагу парушэнняў. Выбаршчыкі не хадзілі ў нязручна змешчаныя кабінкі для таемнага галасавання і рабілі пазнаку ў бюлетэні адкрыта, наўпрост на скрынях для галасавання. Тыя ж, хто выходзіў з памяшкання, вяртаючыся, часта блыталіся і закідвалі бюлетэні ў скрыню з іншага ўчастку.

Прадстаўнік БХК Л.Мархотка ў прысутнасці назіральніка Паўла Коцура звярнуўся да сакратара ўчастковай камісіі №8 з просьбай патлумачыць сітуацыю. Сакратар, якая аказалася дырэктарам сярэдняй школы №2, спаслалася на тэхнічныя складанасці і запэўніла, што за кабінкамі ў фае сочыць сябра камісіі Камяк Ганна. Аднак сама спадарыня Камяк на прамое пытанне, кім яна з'яўляецца, двойчы назвалася назіральніцай. Дырэктар школы нервова пачала тлумачыць сваёй падначаленай, якая адначасова працуе настаўніцай у СШ №2, што яна з'яўляецца сябрам камісіі.

- Гэты факт з'яўляецца вельмі паказальным, - лічыць Л.Мархотка. - Прадстаўнікоў альтэрнатыўных кандыдатаў, прадстаўнікоў апазіцыйных партый райвыканкамы не ўключаюць у склад выбарчых камісій, абгрунтоўваючы гэта адсутнасцю ў іх адпаведнага досведу працы на выбарах. Пры гэтым ва ўчастковыя камісіі ўключаюцца асобы, якія нават не ведаюць свайго статусу і, відавочна, ніколі не адчынялі Выбарчага кодэксу. Затое ўсе яны працуюць у адной установе, і іх кіраўнік на працы з'яўляецца старшынём камісіі.

Варта адзначыць, што пасля сыходу прадстаўніка БХК абодва ўчасткі былі вынесены ў фае школы і пачалі працаваць лепш, але зноў з парушэннем выбарчага заканадаўства. Прычына банальная: забяспечыць адсутнасць пастаронніх людзей на ўчастку ў фае, дзе на перапынках бегаюць школьнікі, наўпрост не магчыма.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства