viasna on patreon

Баранавічы: Выніковыя лічбы ў назіральнікаў і УВК моцна разыходзяцца

2010 2010-12-18T15:29:06+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vybuch42baranavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавічах пасля 4-га дня галасавання выніковыя лічбы ў назіральнікаў і УВК сталі моцна разыходзіцца.

Так, на выбарчым участку № 17 (Дом культуры чыгуначнікаў па вул Клубная, 6) па падліках незалежных назіралікаў 17 снежня прагаласавала толькі 84 чалавекі, а ў выніковым пратаколе вывешана лічба 172. На выбарчым участку № 28 (ААТ “Грузавы аўтамабільны парк № 4”, вул.Грунтовая, 47) назіральнікі паведамілі, што прагаласавала за 4 дні 303 выбаршчыкі, а ў пратаколе пазначана лічба 359. На выбарчым участку № 42 (інтэрнат будаўнічага трэста № 25, вул. Піянерская, 31) па падліках назіральнікаў 17 снежня прагаласавала 78 чалавек, а УВК паведаміла лічбу 108. А на выбарчым участку №31 (дзіцячая паліклініка № 31, вул. Чкалава, 2) ужо датэрмінова прагаласавала 36 % выбаршчыкаў, унесеных у спіс для галасавання. На гэтым выбарчым участку № 31 назіральнікі звярнулі ўвагу і на тое, што ў дадатковы спіс выбаршчыкаў уключаны 97 студэнтаў Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта.

Фота: 1. Галасванне на выбарчым участку № 42;

2. Галасаванне і назіранне на выбарчым участку № 31.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства