viasna on patreon

Гомельскія студэнты датэрмінова “адгаласаваліся”

2010 2010-12-18T15:39:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vybary2010.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па афіцыйных звестках, за 4 дні датэрміновага галасавання ў Гомельскай вобласці яўка выбаршчыкаў склала каля 15%. Тым часам на ўчастках, размешчаных у ВНУ і студэнцкіх інтэрнатах, яўка значна вышэйшая. Напрыклад, на ўчастку №22 Цэнтральнага раёна Гомеля за 4 дні прагаласавалі каля 63% выбаршчыкаў — у асноўным студэнты і выкладчыкі ГДУ ім.Ф.Скарыны, у корпусе якога і размешчаны ўчастак. На ўчастку №49 Савецкага раёна, дзе галасуюць студэнты БГЭУ спажывецкай кааперацыі, яўка за 4 дні склала 29,4%, а на ўчастку №41 Чыгуначага раёна студэнты медуніверсітэту прадэманстравалі яўку 32,.2%.

Дарэчы, з участка №22 Цэнтральнага раёна (ГДУ ім.Ф.Скарыны) у першы дзень датэрміновага галасавання быў выдалены назіральнік, які як быццам перашкаджаў працы ўчастковай камісіі. Перашкода была ў тым, што назіральнік сфатаграфаваў пячатку на скрыні для галасавання.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства