Выбары ў Гомелі: Цырк, псіхолагі, кіно і канцэрты
Гомельскія ўлады грунтоўна падрыхтаваліся да выбараў, якія ў абласным цэнтры, без сумневу, пройдуць на высокім арганізацыйным узроўні. На некаторых участках нават фокуснікі будуць выступаць. На ўчастках у Чыгуначным раёне адчыняцца «гульнявыя пакоі», то бок бацькі пакінуць там, пры жаданні, дзяцей, а самі пойдуць галасаваць, а таксама глядзець канцэрты, выставы, атрымліваць кансультацыі юрыстаў, урачоў ды спецыялістаў ЖЭУ. Цікава, што на ўчастках у Чыгуначным і Савецкім раёнах пройдуць «бяспройгрышныя латарэі», а БРСМ абяцае падарункі тым, хто будзе галасаваць упершыню.
Для электарату, які будзе галасаваць на участку №45 у Савецкім раёне, падрыхтавана змястоўная праграма на цэлы дзень: фонавая музыка, сустрэча з паэтам, выяздны кінатэатр, кансультацыі псіхолагаў і сацыяльных педагогаў па праблемах сямейнага выхавання, спектакль, спаборніцтвы па шашках-шахматах, дартсу, кірмаш вакансій.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”