viasna on patreon

Гродна: Кірыла Семянчука асудзілі да 6 сутак адміністратыўнага арышту

2010 2010-12-18T16:42:13+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіста выбарчага штаба Уладзіміра Някляева засудзілі да 6 сутак адміністратыўнага арышту. Пра гэта паведамілі ягонай жонцы і даверанай асобе Уладзіміра Някляева Алегу Калінкову, якія з’явіліся ў Ленінскі РАУС г. Гродна з мэтай выявіць месцазнаходжанне актывіста. Больш дэталёвай інфармацыі ім не прадаставілі.

Нагадваем, што Кірыл Семянчук быў затрыманы ўчора ўвечары на гродзенскім чыгуначным вакзале і доўгі час не ўдавалася высветліць, дзе ён і што з ім. Яшчэ пару дзён таму Семянчук быў збіты ў мястэчку Азёры невядомымі хуліганамі, а яшчэ раней затрымліваўся міліцыянтамі падчас пікетавання.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства