Орша: Міліцыянер і ягоны правяраючы засталіся на ноч з урнай
https://spring96.org./be/news/39674
2010
2010-12-19T09:38:19+0200
2010-12-19T09:38:19+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/uchastak4.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Увечары 17 снежня незадоўга да закрыцця выбарчага ўчастку № 13 па г. Орша, калі сябры камісіі ўжо збіраліся разыходзіцца дадому, на ўчастак прыйшоў невядомы мужчына ў цывільным.
"Дабры дзень, я - правяраючы вашага міліцыянера", - адрэкамендаваўся ён. Сяброў выбарчай камісіі такое тлумачэнне задаволіла, яны зачынілі ўчастак, на ноч з урнай засталіся міліцыянер і "яго правяраючы".
Назіральнікам на гэтым участку так і не ўдалося высветліць, якую арганізацыю прадстаўляў "правяраючы міліцыянера" і чаму ён разам з аб'ектам сваёй праверкі застаўся на ўчастку пасля яго закрыцця.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"