Мінск: Партыйнае назіранне пазбаўляюць сувязі
Як паведаміла назіральнік Валянціна Свяцкая, увечары 18 снежня прапала мабільная сувязь з Сяргеем Калякіным, Аленай Скрыган, Аляксеем Елісеевым і Валерыем Ухналёвым – прадстаўнікамі кампаніі па назіранні за выбарамі ад дэмакратычных партый Беларусі “За справядлівыя выбары”.
Па словах назіральніцы, дазваніцца лідэрам партыйнага назірання стала немагчыма прыкладна з 19.15. Акрамя мабільнікаў, не адказвалі таксама і офісныя тэлефоны. “Некаторыя проста не бралі слухаўку, а калі я патэлефанавала А.Елісееву, то аўтаадказчык сказаў, што тэлефон часова заблакаваны”, -- кажа В.Свяцкая.
У назіральнікаў і свякоў, якія не маглі дазваніцца партыйцам, спачатку была думка пра тое, што тых прэвентыўна затрымалі – такая мера, нагадаем, шырока выкарыстоўвалася па ўсёй краіне падчас мінулых презідэнцкіх выбараў.
Аднак каля 20.30 ўдзельнікі кампаніі “За справядлівыя выбары” патэлефанавалі сваім калегам і родным самі і паведамілі, што іх “пакуль не захапілі”. Тым не менш, сотавыя тэлефоны лідэраў былі заблакаваны, а стацыянарныя офісныя сродкі сувязі не працуюць на прыем сігналу – то бок з офісу на завулку Калініна пазваніць можна, а на офіс – не.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"