viasna on patreon

Гродна: Невядомыя пагражаюць журналісту і праваабаронцу Уладзіміру Хільмановічу

2010 2010-12-19T10:42:52+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/uladzimir-khilmanovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Хільмановіч

Уладзімір Хільмановіч

А палове дзевятай увечары 18 снежня невядомы затэлефанаваў на мабільнік журналісту і праваабаронцу Уладзіміру Хільмановічу. Упэўніўшыся, што ён трапіў па прызначэнні, невядомы кінуў фразу, пагражаючы хуткай расправай, і адразу абарваў размову.

 Уладзімір Хільмановіч лічыць, што такая форма пагрозы звязаная з яго актыўнай працай на бягучых выбарах прэзідэнта, а менавіта зборам інфармацыі пра парушэнні выбарчага заканадаўства.

 Журналіст мае намер адразу пасля 19 снежня напісаць па гэтым факце пагрозаў адпаведны ліст у пракуратуру. Нумар тэлефона невядомага, які тэлефанаваў Уладзіміру Хільмановічу, адбіўся ў ягоным тэлефоне.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства