viasna on patreon

Бялыніцкі раён: Датэрмінова прагаласавала 35,9 % выбаршчыкаў

2010 2010-12-19T10:46:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/studentygolas.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці ўдзел ў датэрміновым галасаванні прынялі 5897 выбаршчыкаў, альбо 35, 9 % ад агульнай колькасці выбаршчыкаў, унесеных у спісы для галасавання. Прагэта паведаміла старшыня Бялыніцкай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, начальнік ідэалагічнага аддзела Бялыніцкага райвыканкама, Ірына Фурсава.

Усяго ў Бялыніцкім раёне ў спісы для галасавання унесена 16345 выбаршчыкаў.

Свой каментар дае назіральнік пры Бялыніцкай раённай камісіі Барыс Вырвіч:

- Сапраўды, актыўнасць выбаршчыкаў па ўдзелу ў датэрміновым галасаванні ў Бялыніцкім раёне была высокая, але, на жаль, дасягалась яна звычайнымі для нашай краіны метадамі. Паўсюдна ў раёне адміністрацыі прадпрыемстваў вельмі настойліва прапаноўвалі сваім супрацоўнікам у абавязковым парадку прагаласаваць датэрмінова, не тлумачачы пры гэтым, чаму гэта патрэбна. У прыватнасці, пра гэта асабіста мне распавядалі работнікі ААТ “Новая Друць”, Бялыніцкага лясгаса, настаўнікі многіх школ раёна, супрацоўнікі міліцыі і МНС, іншых арганізацый. Не буду іх усе пералічваць, бо спіс вельмі доўгі. Навошта патрэбны нашым уладам такі масавы ўдзел у датэрміновым галасаванні – застаецца толькі здагадвацца.

Спадар Вырвіч таксама паведаміў, што на выбарчых участках, дзе ажыццяўлялась незалежнае назіранне, Вішоўскім № 6 і Вялікамашчаніцкім № 17 у датэрміновым галасаванні прыняло ўдзел адпаведна 38 % і 30 % выбаршчыкаў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства