viasna on patreon

Добруш: За пільнасць назіральніка пазбавілі акрэдытацыі

2010 2010-12-19T11:24:35+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zodzina-mescy-nazir-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Добрушы пазбавілі акрэдытацыі і выдалілі з участка назіральніка ад БХК Насту Гулакову. Інцыдэнт адбыўся 18 снежня. Назіральнік працавала на Куйбышаўскім участку №4 раённага цэнтра. Яна заўважыла, што члены ўчастковай камісіі выдалі некалькі бюлетэняў двум жанчынам без прад'яўлення пашпарту ці нейкіх іншых дакументаў. Назіральнік звярнулася да старшыні камісіі, Ільясавай Алы, з заўвагай. Дарэчы, старшыня камісіі — дырэктар дзіцячага дома творачасці, і 2/3 сябраў камісіі — яе падначаленыя. Ільясава на скаргу не адрэагавала, але адвяла жанчыну, якой выдавалі бюлетэні без дакументаў, у іншае памяшканне, і тая напісала скаргу на назіральніка — маўляў, яна перашкодзіла ёй галасаваць. Праўладныя назіральнікі, верагодна, з БРСМ ці «Белай Русі» таксама не асталіся «староннімі назіральнікамі», і склалі скаргу на Гулакову — маўляў, яна перашкаджае камісіі працаваць. Каля 13.15 назіральнік ад БХК была выдалена з участка. Прыкладна каля 18.00 яна спрабавала зноў атрымаць акрэдытацыю на гэты ж участках, але ад іншай арганізацыі. Але ёй было адмоўлена, і Гулакова звярнулася са скаргай у пракуратуру.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства