viasna on patreon

Гродна: Участковая камісія “памылілася” ажно на 100 галасоў

2010 2010-12-19T11:27:18+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/blanki-stosy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Інцыдэнт здарыўся на ўчастку №92 Ленінскага раёна г. Гродна, які размяшчаецца ў памяшканні сярэдняй школы №31па Індурскай шашы. Увечары 18 снежня ў прысутнасці незалежных назіральнікаў Генадзя Грыгальца і Рамана Юргеля была афіцыйна абвешчана колькасць прагаласаваўшых датэрмінова – 387 чалавек. Якое ж было здзіўленне назіральнікаў, калі з раніцы старшыня камісіі сказала ім, што адбылася памылка і сапраўдная колькасць прагаласаваўшых датэрмінова на гэтым участку – 487. Прадстаўнік БХК Раман Юргель лічыць гэта грубейшым парушэннем, назіральнікі збіраюцца напісаць адпаведную заяву ў пракуратуру.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства