viasna on patreon

Магілёў. З выбарчага ўчастка № 66 выдалілі назіральніка

2010 2010-12-19T11:35:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zabarona1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Магілёве з выбарчага ўчастка № 66, што размешчаны ў сярэдняй школе №2, выдалілі назіральніка Наталлю Самахвалаву. Старшыня камісіі Таццяна Кандрацьева вынесла ёй афіцыйнае папярэджанне, у якім абвінаваціла яе ў тым, што жанчына першапачаткова падала аб сабе ў выбарчую камісію несапраўдныя звесткі, і, акрамя гэтага, хацела сарваць пломбу са скрыні для галасавання, а таксама скандаліла.

У якасці сведак гэтага інцыдэнта свае подпісы пад актам паставілі школьны вартаўнік і загадчык гаспадаркі школы, якія з’яўляюцца на гэтым участку назіральнікамі.

“Усё гэта хлусня, - гаворыць Наталля Самахвалава, - я і блізка не падыходзіла да скрыні і не скандаліла. Звесткі пададзены сапраўдныя – у мяне на руках ёсць іх копія. Акрамя мяне і маёй напарніцы па назіранні, на ўчастку для галасавання больш нікога не было. Я ведаю, што чацвёра назіральнікаў зарэгістравана ад калектыва гэтай школы, таму ім не саставіла ніякай праблемы сфальсіфікаваць супраць мяне абвінавачванне ва ўсім гэтым і выдаліць мяне з выбарчага ўчастка, пазбавіўшы мяне акрэдытацыі на ім”, - гаворыць Наталля Самахвалава.

Назіральніца лічыць, што прычынай магло стаць тое, што 14 снежня яна заўважыла, што скрыня для галасавання мае паўсантыметровую шчыліну і ў яе можна ўкінуць адразу невялічкі стос бюлетэняў.

“Я звярнула на гэта ўвагу старшыні камісіі і запатрабавала, каб скрыню дадаткова апячаталі і абклеілі, што яны і зрабілі. 15 снежня я заўважыла, што другая пячатка на сарваная і туды можна зноўку ўкідваць бюлетэні, на што я ў чарговы раз звярнула ўвагу старшыні камісіі. Яна прыняла ўсё да ведама, але нічога мне тады не сказала і толькі 19 снежня зранку мяне хлусліва абвінавацілі ў тым, чаго я не рабіла, і выдалілі з участка”, - адзначае Наталля Самахвалава.

З гэтай нагоды назіральніца збіраецца скардзіцца ў абласную Пракуратуру і абласную выбарчую камісію.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства