Орша: Пячаткі на скрынях для датэрміновага галасавання - змяніліся за ноч
https://spring96.org./be/news/39709
2010
2010-12-19T11:45:49+0200
2010-12-19T11:45:49+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/skryniafalsifikacyji.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Па сведчанні назіральнікаў ад БХК Уладзіміра Сальнікава і ад партыі «Справядлівы свет» Мікалая Дзямідава, раніцай 19 снежня выявіліся відавочныя прыкметы ўскрыцця скрыняў з бюлетэнямі датэрміновага галасавання на ўчастках № 4 і № 52 па горадзе Орша.
Пячаткі і папяровыя лісткі з подпісамі сябраў камісіі, якімі апячатаны скрыні датэрміновага галасавання на ўчастках № 4 і № 52 па горадзе Орша, раніцай 19 снежня апынуліся зусім не ў тым месцы, у якім былі ўвечары 18-га. На думку саміх назіральнікаў, дадзены факт сведчыць, што скрыні датэрміновага галасавання ноччу былі ўскрыты.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"