viasna on patreon

Бабруйск: У грамадскіх актывістаў праблемы з тэлефоннай сувяззю

2010 2010-12-19T12:13:55+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/abanientygsm.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння з самай раніцы ўзнікаюць праблемы з тэлефоннай сувяззю ў бабруйскіх грамадскіх актывістаў.

-Я не магу датэлефанавацца да аднапартыйцаў, яны – да мяне, - распавядае Сяржук Лацінскі, давераня асоба Рыгора Кастусёва. - Апарат кажа, што абанент часова недасяжны. Але пры гэтым я спакойна звязваюся са сваякамі. Але адзін з нашых сяброў не можа стэлефанавацца нават з уласнай маці, і пры гэтым лёгка звязваецца са знаёмымі. Ён распавёў мне аб гэтым па стацыянарным тэлефоне. Нейкі выбарачны дазвон атрымліваецца.

С. Лацінскі распавёў, што ён і яго калегі тэлефанавалі ў службу падтрымкі мабільнага аператара. Там ім адказваюць адно і тое ж: “не бачым ніякіх перашкодаў на лініі”, і раяць перазагрузіць тэлефон. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства