viasna on patreon

Жодзіна: Адміністрацыя хлебазаводу кантралюе галасаванне рабочых (фота дакументаў)

2010 2010-12-19T13:04:17+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zodzina-prymus-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

«Праваабаронцам за свабодныя выбары” былі сёння дасланы фотакопіі дакументаў, датычныя кантролю адміністрацыяй Жодзінскага хлебазаводу галасавання рабочых гэтага прадпрыемства.

Так, запіс у журнале майстра Жодзінскага хлебазаводу абявязвае: “МАСТЕРА! Все рабочие должны сходить и проголосовать. В 15-00 обзвонить всех своих людей и доложить директору по сотовому телефону”.

На наступным фотасведчанні пад загалоўкам «Номера телефонов работников участков Т и В и начальников подразделений» прыведзены 14 прозвішчаў начальнікаў з іх мабільнымі і хатнімі тэлефонамі для справаздачнасці пасля выкананьня пастаўленай задачы. На гэтым аркушы ад рукі зверху напісана распараджэнне: «Всем сходить на выборы 19.12.2010 до 15-00 доложить на котельную (кто и во сколько сходил). Мастер Т и В (подпіс) С.А. Астапенко”.

З дасланых дакументаў вынікае, што кантроль за галасаваннем здзяйсняюць службовыя асобы прадпрыемства скаардынавана.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства