viasna on patreon

Брэст: На ўлётках у падтрымку Лукашэнкі няма выходных дадзеных

2010 2010-12-19T13:31:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/biaroza-uletka-lukash.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца Уладзімір Малей накіраваў у Цэнтрвыбаркам скаргу з нагоды распаўсюджвання ў горадзе ўлётак з праграмай кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі без выходных дадзеных. У скарзе паказана, што такія агітацыйныя матэрыялы 18 снежня з 12 гадзін дня распаўсюджвалі каля Цэнтральнага рынку на вуліцы Пушкінскай абласнога цэнтра мясцовыя актывісты рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь». Уладзімір Малей таксама звяртае ўвагу ЦВК на тое, што такія жа ўлёткі 17 снежня каля гэтага рынку распаўсюджвалі прадстаўнікі БРСМ.

Праваабаронца заяўляе, што дадзены факт з'яўляецца парушэннем Выбарчага кодэкса, патрабуе правесці праверку і адмяніць рэгістрацыю кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за выкарыстанне пры правядзенні агітацыі грашовых сродкаў акрамя сродкаў выбарчага фонду.

Раніцай 19 снежня заява з нагоды распаўсюджвання ў горадзе ўлётак з праграмай Лукашэнкі без выходных дадзеных перададзена таксама і ў Брэсцкую абласную выбарчую камісію.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства