Магілёў: У праваабаронцаў, журналістаў і палітыкаў заблакаваны тэлефоны
У магілёўскіх грамадска-палітычных актывістаў выбарачна адключаны мабільныя тэлефоны. Звязацца з імі, як і набраць нумары з іх тэлефонаў, немагчыма. Вядома, што ў першаю чаргу тэлефоны адключаны ў праваабаронцаў, якія займаюцца назіраннем за выбарамі, і журналістаў.
Адключаны тэлефоны ў праваабаронцаў Аляксея Колчына і Ўладзіміра Краўчанка, журналіста Ігара Барысава, палітыкаў, якія арганізавалі кампанію “За справядлівыя выбары” Віктара Карняенкі і Сяргея Калякіна. Таксама не працуюць тэлефоны ў актывістаў кампаніі “Гавары праўду”! з Магілёва ў Сяргея Лапуціна, Ігара Каваленкі, Аксаны Закрэўскай, Таццяны Буланавай і Аксаны Самуйлавай.
Немагчыма ўстанавіць кантакт з адным з кіраўніком незалежнага назірання “За справядлівыя выбары” па Магілёву Юрыем Новікавым, а таксама з актывістам Юрыем Дарашэнкай.
Праваабронцы і грамадска-палітычныя актывісты звязваюць адключэнне іх тэлефонаў з жаданнем уладаў дэзарганізаваць іхную працу па працэсу назірання.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”