viasna on patreon

Брэст: Пасля закрыцця ўчасткта з'явіліся незнаемыя людзі

2010 2010-12-19T14:42:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pad-aknom.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На выбарчым участку № 97 на вуліцы Лакціёнава ў Брэсце, ужо пасля таго як скончылася датэрміновае галасаванне, назіральнікі Кацярына Шэлест і Дзяніс Турчаняк, якія ажыцяўлялі кругласутачнае назіранне, выявілі, што да будынка школы, дзе размяшчаецца гэты ўчастак, пад'ехаў аўтамабіль "Жыгулі". З яго выйшлі два чалавекі, якія затым накіраваліся да будынка школы. Адзін з незнаёмцаў, які трымаў у руках пакет, пакінуў будынак школы вельмі хутка, а іншы затрымаўся прыблізна на 10 хвілін. Назіральнік Кацярына Шэлест таксама заўважыла, што ў цемры ў акне памяшкання, дзе размяшчаецца выбарчы ўчастак, мільгалі святлоадбівальныя флікеры, якія вызначаюць форму работнікаў міліцыі. Назіральнікі паспелі запісаць нумар аўтамабіля, на якім прыязджалі незнаёмцы (6668х1) і склалі адпаведны акт аб доступе на ўчастак пастаронніх асоб.

Варта заўважыць, што брэсцкія выбаркамы адмовілі мясцовым назіральнікам у ажыццяўленні кругласутачнага назірання на участках, таму падчас датэрміновага галасавання (пасля закрыцця участкаў) яны па чарзе дзяжурылі ля ўваходу ў памяшканне.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства