viasna on patreon

Менск: выбаршчык адмовіўся, каб яго ўключылі ў дадатковы спіс

2010 2010-12-19T16:44:26+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/nezadavoleny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прозвішча інваліда 1 гр. Генадзя Дакутовіча, зарэгістраванага з 31.12.2009 г. на год па месцы пражывання па вуліцы Ваўпшасава, не аказалася ў спісах выбаршчыкаў на участку № 41 Партызанскага раёну. 

Сябры ўчастковай камісіі прапанавалі ўнесці яго ў дадатковы спіс, аднак выбаршчык адмовіўся, бо не давярае дадатковым спісам.

Таксама ён паведаміў, што на той час - прыблізна 12-30 - ужо 2 аркушы паперы з дадаткова ўключанымі прозвішчамі выбаршчыкаў былі цалкам запоўненыя.  

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства