viasna on patreon

Віцебск: Парсюкевіча затрымалі “па падазрэнні ў забойстве”

2010 2010-12-19T17:06:07+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/parsukevich_s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Парсюкевіч

Сяргей Парсюкевіч

Сяргея Парсюкевіча разам з 16-гадовым сынам Дзянісам затрымалі ў Віцебску на аўтавакзале. Абодвум паведамілі, што яны падобныя да “асобаў, якія паўгадзіны таму здзейснілі забойства”.

Бацьку з сынам спачатку завезлі ў Чыгуначны райаддзел міліцыі. Тамтэйшыя супрацоўнікі, як высветлілася, ні пра якое забойства нават не чулі. Потым Сяргея і Дзяніса Парсюкевічаў даставілі ў Кастрычніцкі РАУС. Хлопца папрасілі пачакаць, а яго бацьку пачалі правяраць ужо на датычнасьць да нейкіх крадзяжоў на тэрыторыі раёна.

-- Відавочна цягнуць час, -- кажа Сяргей Парсюкевіч, -- каб да Мінску мы сёння ўжо не даехалі. Высветлілася, што загаду нас затрымаць нібыта ніхто не аддаваў, але мяне змушаюць пісаць нейкія фармальныя тлумачэнні.

Дарэчы, у Мінск сёння не змагла даехаць і група актывістаў з райцэнтра Міёры. Бугуслаў  Мацук, давераная асоба Віталя Рымашэўскага, тлумачыць сітуацыю так:

-- Я кіраваў машынай, калі нас спынілі на выездзе з Міёраў. Са мной былі яшчэ двое актывістаў кампаніі “Гавары праўду”. Супрацоўнікі ДАІ сказалі, што ў машыны не супадаюць тэхнічныя нумары, і яе “арыштавалі”. Толькі два тыдні таму я прайшоў тэхагляд, і ніякіх прэтэнзіяў да мяне не было. Лічу, што гэта спроба нас затрымаць, каб перашкодзіць дабрацца да Кастрычніцкай плошчы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства