Слуцк: Назіральнікі бачаць толькі спіны выбаршчыкаў
Тры заявы ў Слуцкую раённую выбарчую камісію падрыхтавала назіральнік ад групы грамадзян Зінаіда Цімошак. Паводле яе слоў, на ўчастку для галасавання № 16 назіральнікі не маюць магчымасці сачыць за выдачай бюлетэняў. «Мы бачым толькі спіны выбаршчыкаў", - заявіла назіральнік.
Калі сябры ўчастковай камісіі сабраліся выязджаць да выбаршчыкаў на дом, назіральнік папрасіла праехаць з імі. «Вы самі павінны забяспечыць сабе транспарт", - сказала Алена Хвесячко, старшыня камісіі. «Месца ў машыне для назіральніка было», - удакладніла Зінаіда Цімошак.
Таксама назіральнік адзначыла, што ўчора ўвечары скрыня для датэрміновага галасавання не ахоўвалася належным чынам. «У 20.40 я праходзіла ля ўчастка і бачыла, што супрацоўнік міліцыі, які павінен быў ахоўваць скрыню, паліў на вуліцы. А ў вокнах камісіі ў гэты час гарэла святло ».
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»