Магілёў. Заместы фікусаў і пальмаў - навагоднія ёлкі
На выбарчым участку №15 назіральніца Алена Качурка адзначае, што ў пік актыўнасці выбаршчыкаў немагчыма было бачыць скрыні для галасавання, бо месцы назіральнікаў знаходзяцца далёка ад іх і назіраць за імі амаль немагчыма.
“З гэтай нагоды я напісала акт аб немагчымасці назіраць за выбарчымі скрынямі і папрасіла, каб нас размясцілі ў іншым месцы, але старшыня камісіі папросту гэты акт не прыняла. Таксама назіральнікам забараняюць карыстацца мбільнымі тэлефонамі і фатаграфаваць, што адбываецца на выбарчым участку”, - адзначае Алена Качурка.
На выбарчым участку №81, дзе знаходзіцца назіральнік Анатоль Заўялаў, зранку перад назіральнікамі ўвогуле паставілі навагоднюю ёлку, з-за якой назіральнікам нічога не было бачна.
“Мы папрасілі, каб гэтую ёлку прыбралі, бо немагчыма было бачыць ні людзей, ні кабінкі для галасавання. Ёлку прыбралі, але назіраць за скрынямі для галасавання мы так і не можам, бо яны рамешчаны так, што мы іх не бачым, а ў іншае месца назіральнікаў не перамяшчаюць”, - адзначае Анатоль Заўялаў.
“Праваабаронцы за свабодны выбары”