viasna on patreon

Магілёў. На выбарчым участку №15 400 чалавек вырашылі прагаласаваць на даму

2010 2010-12-19T20:09:08+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Магілёве на выбарчым участку №15 з 2407 выбаршчыкаў на даму вырашылі прагаласаваць 400 чалавек.

Пра гэта паведамляе назіральнік Алена Качурка.

“Тры члены камісіі ўзялі па адной вурне для галасавання на даму кожны і разбегліся па тэрыторыі выбарчага ўчастка. Мяне з сабой ніхто не ўзяў, хоць я і настойвала на гэтым”, - гаворыць Алена Качурка.

Алена адзначае, што яшчэ ўчора галасаваць на даму збіралася 230 чалавек, а сёння старшыня камісіі паведаміла ёй, што гэтая лічба ўзрасла да 400 чалавек.

Акрамя гэтага, стала вядома, што на гэтым участку датэрмінова прагаласавала 267 чалавек.

“Праваабронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства