Шэсце дайшло да Кастрычніцкай плошчы
20:07
Як перадаюць рэпарцёры «Нашай Нівы» з вуліц сталіцы, у фатографа Андрэя Лянкевіча пабілі камеру, забралі камеру ў карэспандэнта БелаПАНа.
Фотакарэспандэнта «Нашай Нівы» Юлію Дарашкевіч паклалі тварам у снег, «а так амаль усё добра», кажа Юля.
Шэсце дайшло да Кастрычніцкай плошчы, у калоне каля 3 тыс. чалавек.
У Някляева -- страсенне мозгу.
***
Апаратуру забралі, але ніводнага затрыманага.
20:00
Нашага фотакора Юлю Дарашкевіч паклалі тварам у снег, "а так амаль усё добра", кажа Юля.
у Андрэя Лянкевіча пабілі камеру, забралі камеру ў карэспандэнта БелаПАНа.
19:55 Калона налічвае каля 2 тыс. чалавек.
19:49
Калона Рымашэўскага-Севярынца прайшла кінатэатр Цэнтральны, паведамляе карэспандэнт НН.
Тым часам Някляева шпіталізуюць, ён адмаўляецца.
Ціхары захапілі гукаўзмацняльную апаратуру, Някляеў збіты да непрытомнасці
Як паведамляе карэспандэнт «Нашай Нівы», ціхары ў чорным высадзіліся з дзвюх машын і напалі на штабную калону Някляева. Імаверна, мэтай нападу быў бусік з гукаўзмацняльным абсталяваннем. Адбылося некалькі выбухаў — імаверна, выбух пакетаў. Тады ціхары паклалі дэманстрантаў на снег на вуліцы Няміга. Яны ўварваліся ў бусік і захапілі абсталяванне. Пасля гэтага яны з’ехалі.
Ніводнага чалавека не затрымалі.
Падчас захопу кандыдат у прэзідэнты Някляеў быў збіты да непрытомнасці. Яго перанеслі ў офіс.
Паводле апошняй інфармацыі, Някляеў вярнуўся ў прытомнасць. Штаб чакае прыезду «хуткай».
19:25
На Прывакзальнай шмат п’яных правакатараў, але інцыдэнтаў пакуль няма,
Шэсце пачалося, людзі спускаюцца ў падземны пераход.
19:16
Зараз на Прывакзальнай сабраліся каля 500 чалавек, перадае карэспандэнт Нашай Нівы.
Выступілі Севярынец, маладафронтаўцы Наста Палажанка і Мікалай Дземідзенка. Статкевіча пакуль няма. Прысутнічаюць у асноўным сябры БХД, пакуль усё вельмі спакойна.
Падыходзіў супрацоўнік міліцыі, цікавіўся маршрутам калоны. Заявілі, што будуць ісці вуліцай Кірава, скверыкам і каля паштамта выйдуць на праспект Незалежнасці.
Тым часам на Кастрычніцкай тым часам грае з дынамікаў гучная музыка, людзі працягваюць коўзацца на каньках. Катаецца прыкладна каля 100 чалавек,
19:04 На Прывакзальнай ужо 200 чалавек, перадае з-пад вакзала карэспандэнт НН. Народ прыбывае. Віталь Рымашэўскі ў інтэрв’ю расійскаму 1-му каналу заявіў, што нічога не баіцца.
«Хай Лукашэнка баіцца», сказаў ён
Калона павінна рушыць, а 19:30, ісці на Кастрычніцкую будуць праз Кірава і праспект Незалежнасці.
А 20-й — агульны збор на Кастрычніцкай, таксама ад офіса Някляева на Нямізе павінна ісці асобная калона.
*** 18:50
На Прывакзальнай плошчы беларускай сталіцы зараз сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек —
менавіта тут абвясцілі збор кандыдаты ў прэзідэнты Віталь Рымашэўскі і Мікалай Статкевіч, каб потым, а 19-й рушыць у бок Кастрычніцкай плошчы.
***
Ёсць Рымашэўскі і Севярынец, Статкевіча пакуль няма. Прыйшлі сябры БХД і МФ, узнялі некалькі сцягоў. Рымашэўскі пайшоў у будынак вакзала клікаць людзей на шэсце.