Мінск: Цэлай сям’і не аказалася ў спісе выбаршчыкаў
Як паведаміў жыхар Ленінскага раёна Мінска Мікалай Лавіцкі, ні ён, ні яго жонка Таццяна Лавіцкая не знайшлі сябе ў спісах выбаршчыкаў на ўчастку № 54, што месціцца па вуліцы Аранскай, 6.
“Мы прыйшлі на выбарчы ўчастак па месцы сваёй прапіскі, - сказаў Мікалай Мікалаевіч. – Наша сям’я ўжо тры гады прапісаная ў прыватным доме на вуліцы Маласерабранскай. Нам прапанавалі ўнесці нас у дадатковы спіс, але я не стаў на гэта пагаджацца: асцерагаюся маніпуляцыяў са спісамі і нашымі галасамі”.
Па месцы ранейшай прапіскі ў Кастрычніцкім раёне мінчанін сябе таксама не мог знайсці, бо цяпер жа прапіскі там ужо няма…
Па словах М.Лапіцкага, яго жонка зараней тэлефанавала ў іншы населены пункт, дзе раней была прапісана, і яе маці дакладна даведалася, што дачкі няма ў спісах і там.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”