У Рудзенску заблякаваныя маладафронтаўцы
Як паведамляюць праваабаронцы, у адной з кватэраў у Рудзенску зяблякаваныя актывісты «Маладога фронту».
Тры
грамадзкія актывісты — Наста Мурашка, Віка Ладзіс і Арцём Дубскі —
заблякаваныя ў кватэры супрацоўнікамі міліцыі. Каля дома стаіць адна
машына міліцыі, ля дзьвярэй кватэры знаходзяцца тры супрацоўнікі ў форму
і адзін у цывільным. Адзін з супрацоўнікаў патрабаваў адчыніць дзьверы
на той падставе, што маладыя людзі нібыта падазраюцца ў крадзяжы. Арцём Дубскі лічыць, што міліцыянтаў цікавіць толькі ён, але небясьпека пагражае і ягоным сябрам.
20:00
У Рудзенску паболела міліцыянтаў, якія намагаюцца трапіць у кватэру,
дзе блякаваныя моладзевыя актывісты — Наста Мурашка, Віка Ладзіс і Арцём
Дубскі. Вакол дома стаяць тры міліцэйскія машыны, цяпер, як кажуць
праваабаронцы, праваахоўнікі спрабуюць выламаць дзьверы ў кватэру.