viasna on patreon

Гомель: Раённая камісія не рэагуе на скаргі пра нябожчыкаў у спісах

2010 2010-12-19T19:10:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гамяльчанін Уладзімір Чыркоў заўважыў у спісах выбаршчыкаў на ўчастку ў гімназіі №51 (Савецкі раён Гомеля) некалькі нябожчыкаў і людзей, які жывуць у іншых гарадах, нават на Украіне.

«Я паскардзіўся ў раённую камісію, і адтуль на ўчастак прыехаў старшыня камісіі Мікалай Малы. Замест таго, каб разабрацца, ён пачаў крычаць на мяне — маўляў, ты з якой партыі, чаго ты перашкаджаеш працаваць камісіі, спісы — гэта не твая справа! Як жа не мая справа, калі ў спісах — нябожчыкі, на іх жа выдаваліся бюлетэні, вось як і фальсіфікуюць выбары», - пракаментаваў Чыркоў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства