viasna on patreon

Салігорск ачэплены

2010 2010-12-19T19:50:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Шэраг салігорскіх дэмакратычных актывістаў інфармуюць пра сур'ёзныя праблемы пры спробах выезду з гораду. Намеснік старшыні Маладога Фронту Іван Шыла і сябра Партыі БНФ Павал Батуеў, якія пражываюць у Салігорску, сутыкнуліся з пераследам іх асобаў з боку супрацоўнікаў міліцыі.

- Спачатку мы спрабавалі выехаць з гораду аўтаспынам, пайшлі на мінскую трасу. Хвілін праз дзесяць да нас пад'ехаў палкоўнік міліцыі на службовым аўто і прапанаваў "падвесці". Мы адмовіліся і ён з'ехаў. Я набраў бацьку, які прыехаў за намі. Але ж адразу за ім прыехала срэбраная “Шкода” (дзяржнумар 7465 ВМ-5), якая "ганялася" за намі хвілін сорак. У выніку, мы вымушаны былі вярнуцца ў горад у кватэру Паўла Батуева, дзе былі заблакаваныя супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным,- распавядае Іван Шыла. Аднак праз гадзіну маладзёнам удалося незаўважанымі выйсці з дому і дабрацца да Мінску.

Андрэй Тычына, які дабіраўся да сталіцы на маршрутцы, паведаміў, што выезд з гораду кантраляваўся супрацоўнікамі ДАІ:

- Мне пашчасціла, што даішнікі даглядалі іншае аўто, калі з гораду выязджаў наш мікрааўтобус. Па інфармацыі таксістаў і жыхароў гораду, машыны ДАІ і міліцыі знаходзяцца на ўсіх трасах ў накірунку Мінску.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства