viasna on patreon

Праваабаронцаў "Вясны" пакінулі без кампутарнай тэхнікі

2010 2010-12-20T03:33:46+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zatrymanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5-10 Супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным забралі з офісу ПЦ "Вясна" усе кампутары (нібыта на праверку). Каля 6 раніцы ўсіх 10 затрыманых адпусьцілі з Першамайскага РУУС пасля дачы тлумачэнняў без складання пратаколаў. Дапамогу ў гэтым аказалі прадстаўнікі АБСЕ.

4-48 У Першамайскім РУУС праводзяцца гутаркі з затрыманымі супрацоўнікамі Праваабарончага цэнтру. Пытанні задаюць кшталту, дзе вы былі 19.12 пасля абеду, што рабілі і г.д.

На офісе "Вясны" праводзіцца дагляд памяшкання.

У 3.15 ночы ў офіс Праваабарончага цэнтра "Вясна" ўварваўся супрацоўнікі праваахоўных органаў -- каля 15 чалавек у цывільным. У 3.45 дзесяць з тых, хто знаходзіўся ў памяшканні былі дастаўлены ў РУУС Першамайскага раёна Мінска. Алеся Бяляцкага і Валянціну Свяцкую пакінулі на офісе. Праводзіцца дагляд.

Праваабаронцы цэнтр "Вясна" разам з БХК удзельнічае ў маніторынгу "Праваабаронцы за свабодныя выбары". У офісе ў гэты час адбываўся прыём і апрацоўка інфармацыі ад назіральнікаў з усёй краіны, а таксама збор інфармацыі па затрыманні ўдзельнікаў акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў.

Сярод затрыманых праваабаронцы Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Наста Лойка, Андрэй Палуда, Зміцер Салаўёў, Сяржук Сыс, Уладзімір Мікалаеў, Алег Жлутка, Канстанцін Старадубец, Віталь Чарняўскі. Іх даставілі ў Першамайскі РУУС сталіцы.

Алесь Бяляцкі і Валянціна Свяцкая засталіся ў офісе, там праводзіцца дагляд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства