viasna on patreon

Кастусёў рыхтуе заяву ў ЦВК аб прызнанні вынікаў выбараў несапраўднымі

2010 2010-12-22T09:24:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Былы кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў паведаміў БелаПАН, што рыхтуе заяву ў ЦВК аб прызнанні вынікаў прэзідэнцкіх выбараў несапраўднымі. Заяву Кастусёў ужо падпісаў, аднак да яе неабходна падрыхтаваць дадатак, які пацвярджае факты парушэнняў, што былі зафіксаваны ў працэсе выбарчай кампаніі, падкрэсліў Кастусёў.

Паводле слоў палітыка, над зместам дадатку працуюць каманды ўсіх былых кандыдатаў у прэзідэнты. Юрысты павінны закончыць гэтую работу сёння 22 снежня, адзначыў Кастусёў.
Чакаецца, што заява аб прызнанні вынікаў прэзідэнцкіх выбараў несапраўднымі паступіць у ЦВК сёння. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства