viasna on patreon

Літоўскі Сойм прапануе аднавіць санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў

2010 2010-12-24T09:24:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У прынятай 23 снежня рэзалюцыі літоўскі парламент з жалем канстатуе, што праведзеныя 19 снежня выбары прэзbдэнта Беларусі не адпавядалі вылучаным АБСЕ патрабаванням дэмакратычнасці і празрыстасці.

Дэпутаты літоўскага Сойму запатрабавалі «неадкладна вызваліць затрыманых 19 — 20 снежня ўдзельнікаў мірнага мітынгу» і не выкарыстоўваць падзеяў, што здарыліся, як нагоду для расправы з апазіцыяй, палітычнымі арганізацыямі і асобнымі палітыкамі».

Парламент заклікаў прэзыдэнта і ўрад Літвы, усе краіны АБСЕ не прызнаваць прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі як дэмакратычных і законных. Апрача гэтага, Сойм запрапанаваў прэзідэнту, ураду, камітэту Сойму ў замежных справах «абмеркаваць мэтазгоднасць у рамках Еўрапейскага Звязу» ўзьняць пытанне аб аднаўленні санкцыяў у адносінах да Рэспублікі Беларусь».

Прыняцьце рэзалюцыі ў парламенце Літвы суправаджалася, як паведамляе delfi.lt, скандалам.

Пратэстуючы супраць рэзалюцыі, сацыял-дэмакрат Бронюс Брадаўскас прапанаваў неадкладна выканаць гімн і завяршыць восеньскую сэсію. Брадаўскас пачаў спяваць гімн, да яго далучылася частка дэпутатаў ад Сацыял-дэмакратычнай партыі. Выканаўшы гімн, сацдэмы пакінулі залю паседжанняў. Сацыял-дэмакраты настойвалі на разглядзе больш мяккага за прыняты праекту рэзалюцыі, падрыхтаванага Юстынасам Каросасам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства