Зміцера Дразда падазраюць па справе аб масавых беспарадках
https://spring96.org./be/news/41063
2011
2011-02-02T12:25:52+0200
2011-02-02T12:25:52+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/akcyjaploshcha.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прыкладна ў 7 гадзін раніцы 1 лютага да сябра ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава Зміцера Дразда ўвайшлі супрацоўнікі сілавых структур і адвезлі яго на допыт. Сам ён пасьпеў перадаць толькі адно: “Вязуць на допыт”.
Дразда адвезлі ў Цэнтральны РУУС Менска і толькі позна ўвечары праваабаронцы даведаліся, што ён затрыманы на трое сутак і змешчаны на Акрэсціна. Як стала вядома ён падазраецца ў здзяйсненьні злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 293 Крымінальнага Кодэксу (масавыя беспарадкі).