viasna on patreon

У Гродна пачалі адлічаць студэнтаў за Плошчу

2011 2011-02-02T14:38:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адміністрацыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пачала адлічаць студэнтаў, што ўдзельнічалі ў падзеях у Мінску 19 снежня. Першай ахвярай стаў Барыс Захарчук-студэнт фізыка-тэхнічнага факультэта.

Цягам месяца Барыс Захарчук двойчы выклікаўся на допыт ва ўпраўленне камітэта дзяржаўнай бяспекі па Гродзенскай вобласці. Апроч таго,на кватэры, дзе ён пражывае, супрацоўнікі КДБ ажыццявілі ператрус і канфіскавалі сістэмны блок кампутара. Сваё адлічэнне з універсітэту і пераслед з боку спецслужбаў юнак звязвае з тым,што прымаў удзел у акцыі 19 снежня:

- У мяне такога ніколі не было каб я не здаў тры іспыты: нейк усё рэзка пайшло на спад, я лічу, што гэта не проста так, - усё узаемазвязана.

Пад пагрозай адлічэння знаходзіцца і студэнт другога курса фізыка-тэхнічнага факультэта Яўген Бусько,які адбыў 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня. Падчас апошняй сесіі ён не здаў 2 іспыты і лічыць, што захады адміністрацыі накіраваныя на тое, каб выключыць яго з навучальнай установы:

- Калі я прыехаў усе выкладчыкі ўжо глядзелі можа не як на ворага народа, але нейк дзіўна. Было бачна, што яны выконваюць загад, які паступіў. Потым праз сваіх сяброў я даведаўся, што мае дакументы ляжалі у рэктараце ўжо 20 снежня.

Другі месяц запар супрацоўнікі камітэта дзяржаўнай бяспекі ажыццяўляюць допыты гарадзенскіх студэнтаў-удзельнікаў менскіх падзеяў 19 снежня. Праваабаронцы лічаць,што такія захады існуючая улада ажыццяўляе ў першую чаргу з мэтай запалохвання грамадства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства