viasna on patreon

На допыт выклікалі праваабаронцу Сяргея Гоўшу і двух назіральнікаў за выбарамі

2011 2011-02-02T16:00:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/houshasiarzhuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкага праваабаронцу Сяргея Гоўшу 2 лютага перастрэлі каля кватэры двое невядомых і ўручылі позву назаўтра на допыт. Позву падпісаў старшы лейтэнант гарадскога аддзела УКДБ па Брэсцкай вобласці Галубкоў.

Сяргея Гоўшу выклікаюць для дачы тлумачэньняў па крымінальнай справе, ўзбуджанай пасьля падзеяў 19 сьнежня ў Менску. У той дзень ён знаходзіўся ў Баранавічах і ў акцыі пратэсту ўдзелу не прымаў.

На 3 лютага таксама выкліканыя на допыты Віктар Цяпін (партыя "Справядлівы свет") і Мікалай Чарнавус. Абодва яны былі назіральнікамі за ходам прэзідэнцкіх выбараў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства