viasna on patreon

Супрацоўнікі КДБ сканфіскавалі статуэткі да Прэміі Любові

2011 2011-02-14T08:04:44+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

12 лютага а 14 гадзіне дня 4-ра супрацоўнікаў міліцыі й КДБ наведалі студэнта мастацкай вучэльні-"глебаўкі" Сьвятаслава (прозьвішча хлапец прасіў не называць). Юнак адчыніў дзьверы кватэры, калі чэкісты паказалі яму свае пасьведчаньні.

Без аніякіх ордэраў "камітэтчыкі" пачалі абшукваць кватэру студэнта-скульптара. Знайшоўшы 8 статуэтак для пераможцаў маладафронтаўскай прэміі "Люблю Беларусь", супрацоўнікі КДБ канфіскавалі іх, не склаўшы адпаведнага пратаколу.

На пратэст хлопца супрацоўнікі міліцыі й КДБ не зьвярнулі нават увагі й проста сыйшлі з кватэры.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства