Гарадзенскіх актывістак адпусьцілі зь міліцыі
Студэнтак гарадзенскага мэдунівэрсытэту
Кацю Герасімчык і Вольгу Багданкевіч затрымалі каля другой гадзіны ўначы
побач з помнікам Леніну, на якім быў надпіс «Луку на муку».
Дзяўчаты не прызналі сваё дачыненьне да надпісу. І толькі 12 лютагаў абед іх выпусьцілі з пастарунку, папярэдзіўшы, што
на наступным тыдні выклічуць у міліцыю.
Ад другой гадзіны да абеду ім давялося знаходзіцца
ў міліцыі. Яны адмовіліся пісаць тлумачальныя лісты, паколькі
ня лічаць сябе вінаватымі.
Раніцай ў пакоях інтэрнату, дзе жывуць дзяўчаты, са слоў Каці
Герасімчык, міліцыянты зрабілі ператрус, канфіскавалі кампутар, кнігі,
рэклямныя матэрыялы «Маладога фронту» і кампаніі «Гавары праўду».
І пры гэтым, зь іх слоў, ім ня выдалі пратакол
аб канфіскацыі іх уласных рэчаў. З гэтай прычыны дзяўчаты
зьбіраюцца скардзіцца ў пракуратуру.
Падчас затрыманьня яны мелі пры сабе налепкі «Малады фронт» і раздрукоўкі
з надпісам «Свабоду Кіркевічу!», «Свабоду Някляеву!», «Свабоду Фядуту!».