viasna on patreon

Выступы абвінаваўцы і адвакатаў у судзе па справе Атрошчанкава, Малчанава, Новіка (тэксты)

2011 2011-03-03T11:26:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/010311atr01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па выніках праваабарончага маніторынгу судовага працэсу па крымінальнай справе Аляксандра Атрошчанкава, Аляксандра Малчанава і Дзмітрыя Новіка маніторынгавая група Цэнтра прававой трансфармацыі падрыхтавала стэнаграмы выступаў дзяржаўнага абвінаваўцы і адвакатаў.

2 сакавіка 2011 г ў 18.30 суддзёй Чаркас Таццянай Станіславаўнай у судзе Фрунзенскага раёна г.Мінска вынесены прысуд Аляксандру Атрошчанкаву, Аляксандру Малчанаву, Дзмітрыю Новіку за ўдзел у мірнай акцыі 19 снежня 2010.

Аляксандр Атрошчанкаў прызнаны вінаватым па ч.2 арт.293 (масавыя беспарадкі) і асуджаны да 4 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Аляксандр Малчанаў прызнаны вінаватым па ч.2 арт.293 і арт.370 (здзек над дзяржаўнымі сімваламі) і асуджаны да 3 год пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Дзмітрый Новік прызнаны вінаватым па ч.2 арт.293 і прысуджаны да 3 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.  

У прымацаваных файлах стэнаграмы:

1. пазіцыя абвінавачванні - дзяржаўны абвінаваўца Таццяна Маладцова
2. пазіцыя абароны Аляксандра Малчанава – адвакат Алена Быліна
3. пазіцыя абароны Дзмітрыя Новіка – адвакат Андрэй Санковіч
4. пазіцыя абароны Аляксандра Атрошчанкава - адвакат Вадзім Мушынскі

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства