viasna on patreon

У Пінску нават у новыя будынкі няма доступу інвалідам

2011 2011-06-06T12:39:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pinsk-bank.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напрыклад, няма доступу для інвалідаў-вазочнікаў у галоўны офіс Белаграпрамбанку. Аб гэтым паведаміў Валеры Цімакін - сябра пінскай арганізацыі інвалідаў-вазочнікаў. Справа ў тым, што гэтая арганізацыя правяла маніторынг па ўтварэнні безбар’ернага асяродку ў горадзе. І, як высветлілася, не паўсюль выконваюцца нормы беларускага законадаўства ў гэтай галіне. Часам даходзіць да кур’ёзных выпадкаў. Напрыклад, у пабудаваным летась будынку Белаграпрамбанку ў Пінску, з першага погляду ўсё ў парадку – маецца прыгожы пандус і нават, адзінае ў горадзе, адмысловае прыстасаванне для пад’ёму інваліда-вазочніка на другі паверх. Аднак, аказалася, ніхто з работнікаў банку не ўмее карыстацца гэтым пад’ёмнікам. Таму чалавек з абмежаванымі магчымасцямі можа толькі пад’ехаць да дзвярэй фінансавай установы, а далей яму ніяк не прабрацца.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства