viasna on patreon

Маці абвінавачанага ў тэракце не дазволілі быць законным прадстаўніком сына

2011 2011-06-06T12:58:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vybuh-metro.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У адмове (на фота) за подпісам кіраўніка следчай групы, якая займаецца расследваннем выбуха ў мінскім метро, намесніка Генеральнага пракурора  Рэспублікі Беларусь Андрэя Шведа напісана, што маці не дазволілі быць законным прадстаўніком сына, бо ён поўнагадовы і дзеяздольны.

Маці аднаго з  абвінавачаных па справе выбуху ў мінскім метро 11 красавіка занепакоеная фізічным і маральным станам свайго 26-гадовага сына, які знаходзіцца   ў СІЗА КДБ. Таму спадарыня хацела, каб яе дапусцілі да ўдзелу ў дзеяннях па крымінальнай справе, распачатай супраць яе сына паводле ч.3 артыкула 289 Крымінальнага кодэксу. Яна лічыць сына  невінаватым і  непакоіцца, што на яго можа быць аказаны ціск, каб ён узяў на сябе  віну за, чаго не рабіў.

 На падставе шэрагу артыкулаў Крымінальна-працэсуальнага кодэксу, якія рэгламентуюць магчымасці грамадзян быць законнымі прадстаўнікамі сваіх бліжэйшых сваякоў, якіх вінавацяць у крымінальных злачынствах, у тым ліку асабліва небяспечных для грамдскасці, яна звярнулася з заявай да кіраўніка следчай групы. Але атрымала адмову на падставе таго, што яе сын поўнагадовы  і што  “у органа папярэднага расследвання няма звестак і падставаў меркаваць, што ён недзеяздольны”.

Сітуацыю каментуе віцебскі праваабаронца Павел Левінаў:

- Асоба ў статусе законнага прадстаўніка сапраўды можа прадстаўляць інтарэсы толькі   непоўнагадовага або недзеяздольнага чалавеку, што і патлумачыў у сваім адказе кіраўнік следчай групы Андрэй Швед. Маці абвінавачанага маглі б дапусціць да ўдзелу ў дзеяннях па крымінальнай справе сына ў якасці абаронцы, як прадугледжана часткай 3 артыкула 44 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса. Але хадайніцтва пра гэта мусіць падаць у орган расследвання сам абвінавачаны. Паколькі ў нас у Беларусі ў большасці насельніцтва недастаткова высокі ўзровень прававой культуры, у мяне ёсць падставы меркаваць, што 26-гадовы хлопец з сярэдняй прафесійнай адукацыяй наўрад ці ведае пра такое сваё права. Але абвінавачанаму ў абавязковым парадку мусіў  патлумачыць ягоныя правы орган, які вядзе следства.  Мог бы падказаць зрабіць гэта і прафесійны адвакат. Я перакананы, што ўдзел блізкага сваяка ў якасці абаронцы – гэта дужа важна, бо ні адзін адвакат не будзе так шчыра і аддана адстойваць інтарэсы абвінавачанага, як родны чалавек.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства