viasna on patreon

Рэдактар дзяржвыданя прызнаў крызіс і раскрытыкаваў чыноўнікаў

2011 2011-06-06T13:37:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/daliar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У апошнім нумары газеты “Магілёўская праўда” у сваім артыкуле “Рахунак за банкет” рэдактар дзяржаўнага выдання Аляксандр Тарпачоў разважае над тэмай крызісу і параўноўвае, як паводзілі сябе еўрапейцы падчас крызісу і як паводзяць сябе зараз японцы.

Калі еўрапейцы скарачалі бюджэты ад звычайных грамадзян да каралеўскіх асобаў, беларусы напрач адмаўляліся прызнаваць крызіс, а па ўзроўню сваіх даходаў амаль палова беларусаў запісвала сябе ў сярэдні клас.

Так, рэдактар узгадвае як у адным з магілёўскіх мэблявых салонаў на двух дарагіх абцягнутай бежавай скурай крэслах віселі шыльдачкі “Прададзена”. Першае з іх купіў збяднелы сяльгаскааператыў, другое – сельсавет. Іншых словаў як “прыгожа жыць не забароніш” тут не знаходзіцца.

Тым часам аўтар артыкулу ўхіляецца ад пошуку вінаватых у адбыўшайся эканамічнай сітуацыі і прапаноўвае жыць па сродках, як гэта адбываецца ў цывілізаваных краінах свету.

Аляксандр Тарпачоў прызнае, што мы куды бяднейшыя за немцаў і англельцаў, аднак колькасць дарагіх замежных аўто на вуліцах горада не скарацілася, таксама не скарацілася колькасць святочных мерапрыемстваў за дзяржаўны кошт, не павялічылася колькасць магілёўцаў, якія пачалі наведвацць танныя міні-рынкі ў спальных раёнах, а тэлебачанне і прэса фактычна прапагандуюць шыкоўны лад жыцця эліты. 

Апроч гэтага ён скрытыкаваў бюджэтнікаў, што, нібыта, ніхто з іх не адмовіўся ад надбавак да зарплатаў у крызісны для беларусаў час.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства