Справу Дзмітрыя Няфёдава суд накіраваў на дапрацоўку
6
чэрвеня ў судзе Заводскага раёна Менска пачаўся разгляд адміністратыўнай справы сябра
“Руху будучыні” Дзмітрыя Няфёдава. На грамадскага актывіста супрацоўнікі міліцыі
склалі пратакол па арт. 17.1 “Дробнае хуліганства” нібыта за нецэнзурную лаянку
падчас ператрусу.
Сёння падчас разгляду справы суддзя Мікалай Балаўнёў звярнуў увагу на тое, што ўказаны
ў пратаколе час, калі Дз. Няфёдаў лаяўся, не супадае з часам правядзення
ператрусу. З гэтай прычыны справа была накіраваная на дапрацоўку, а грамадскага
актывіста вызвалілі ў залі суду.
Нагадаем, 3 чэрвеня на кватэры актывіста Дзмітрыя Няфёдава ў Менску супрацоўнікамі міліцыі на чале са следчым Хаменкам быў праведзены вобшук. Перад гэтым яго дапыталі па справе аб падпале Дома правасуддзя. Увечары знаёмыя Дзмітрыя даведаліся, што ён знаходзіўся ў КДБ, а потым быў перавезены ў РУУС Заводскага раёну. Выходныя грамадскі актывіст правёў у ІЧУ на Акрэсціна.